Песні Філаматаў і Філарэтаў

Песенная спадчына таемных таварыстваў

Таемныя патрыятычныя таварыствы філаматаў (аматараў навук) і філарэтаў (аматараў маральнай чысціні) былі створаны ў 1817—1820 гадах студэнтамі Віленскага ўніверсітэта пад уплывам ідэй Асветніцтва. У марах аб адраджэнні Рэчы Паспалітай таварыствы займаліся арганізацыяй усеагульнай асветы праз самаадукацыю і ўзаемадапамогу ў навуковай і літаратурнай дзейнасці, мэтай якой была падрыхтоўка моладзі да шырокай грамадскай і патрыятычнай працы.

Таварыствы былі знішчаны рэпрэсіямі расійскіх уладаў у 1824 годзе, але творчасць такіх сяброў як Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Антоній Эдвард Адынец і іншых значна паўплывала на культуру ўсіх народаў былога Вялікага Княства Літоўскага.

Як і многія іх папярэднікі-асветнікі, сябры таварыстваў філаматаў і філарэтаў захапляліся народнай паэзіяй, займаліся зборам і апрацоўваннем фальклору. Формай працы былі не толькі навуковыя пасяджэнні, але таксама святкаванні і маёўкі, сустрэчы на вольным паветры, дзе гучалі песні – выдатныя ўзоры беларускай студэнцкай творчасці пачатку XIX стагоддзя.

«Хай радасць з вачэй нашых блісне!»
у выкананні Аляксея Жбанава

«Што старыя за вар’яты»
(словы Яна Чачота, музыка народная)

«Філарэцкая песня»
ў выкананні Аляксея Жбанава

Верш напісаны ў турме Вільні, 1823–1824

(музыка Аляксей Жбанава,
словы Антонія Эдварда Адынца,
пераклад Кастуся Цвіркі)

ПЕСНІ

Спеўны сход