Восеньскі Спеўны сход

Восень у беларускай культуры

Восень у традыцыйнай культуры беларусаў звязана найперш з заканчэннем земляробчых работ. Аднак песні прысвячаюцца не толькі тэме ўборкі жыта. Так, праз заканчэнне працы ў палях, у гэты перыяд павялічваецца колькасць вяселляў, хлопцы ездзяць сватацца да дзяўчат.

У лірыцы народных песень восеньскага перыяду адлюстраваны горыч блізкага расстання дзяўчыны з бацькамі, надта ранняе наступленне гэтага часу і хваляванне за сваю будучыню. Духоўны свет і перажыванні асобы перадаюцца цераз вобраз прыроды.

Песня «Зылёная пановія» разам з Ірынай Мазюк

«Зелёна да дубровачка»

ПЕСНІ

 

Зылёная пановія,
Чого ж рано споловіла?
Чы морозу ты бойішся,
По садочку нэ стэлэшся?
Я й морозу нэ боюся,
По садочку ростылюся.

 

(Восеньская – Барадулінская)

А ў цёмным лесе мядзведзь рыкаіць.
Раю-раю. Мядзведзь рыкаіць.

Мядзведзь рыкаіць. Дзевак пужаіць.
Раю-раю. Дзевак пужаіць.

Рыкай, рыкай жа – мы не баімся.
Раю-раю. Мы не баімся.

Толькі баімся асеняй ночкі.
Раю-раю. Асеняй ночкі.

Асення ночка разлуку даець.
Раю-раю. Разлуку даець.

А адлучаіць ад таткі з мамкай.
Раю-раю. Ад таткі з мамкай.

А прылучаіць к свёкру-свякроўцы.
Раю-раю. К свёкру-свякроўцы.

Выконвае: Фальклорны гурт «Варган»
Альбом «Музыка Полаччыны» ( «Tradycyja», 2018)


Зелёна да дубровачка,
Чаго рана дай зашумела,
Чаго рана дай зашумела,
Жоўтым лістам дай зазвінела?

Ой як жа мне да не шумеці,
Жоўтым лістам да не жаўцеці?
Цераз мяне да ідуць-едуць,
На карэнне да агонь кладуць.
На карэнне да агонь кладуць,
А на лісьця да дыму ідуць.

Спеўны сход