Спеўны сход: The Beatles
Гучанне «Бітлз» па-беларуску
Англійскі рок-гурт «The Beatles» («Бітлз») быў створаны ў 1960 годзе ў Ліверпулі. Усяго за дзесяць гадоў свайго існавання чацвёрка музыкаў (Джон Ленан, Пол Мак-Картні, Джордж Харысан і Рынга Стар) змяніла рок-музыку і аказала наймацнейшы ўплыў на наступныя пакаленні творцаў. Іх музыка наватарскім спосабам спалучала біт, скіфл і рок-н-рол 1950-х гадоў. Пры гэтым музыкі даследавалі вельмі розныя музычныя стылі, ад індыйскай і фолк-музыкі да псіхадэліі і хард-року. Бітламанія ёсць увасабленнем эпохі.
Паэт Мікіта Найдзёнаў па-майстэрску пераклаў песні знакамітага гурта на беларускую мову. Спеўны сход прэзентуе беларускае гучанне «Бітлз».
«Цяжкі дзень / Hard day's night»
«Let it be»
«And I love her / Як кахаю»
ПЕСНІ
Цяжкі дзень \ Hard day’s night
(пераклад на беларускую мову – Мікіта Найдзёнаў)
Такі быў дзень цяжкі:
з-пад ног сыходзіла зямля.
Такі быў дзень цяжкі,
што буду спаць, як немаўля.
Але прыходжу дамоў,
ты сустракаеш без слоў,
і мне так лёгка цяпер.
Я працаваў ўвесь дзень,
каб выглядала ты лепш за ўсіх.
І галоўная з маіх надзей,
што ты таксама мне ўсё дасі.
Нашто маркоціцца мне,
калі кахаеш мяне?
І ўсё так лёгка цяпер.
Вось ён, дом –
месца, дзе дыхае душа.
Вось ён дом,
ты аддаеш мне ўсю жарсць, жарсць, е!