Спеўны сход: Жаніцьба Цярэшкі

Калядная абрадавая гульня

Жаніцьба Цярэшкі – старажытная абрадавая беларуская гульня ці ігрышча, праходзіла ў перыяд Калядаў. Сутнасць ігрышча была ў тым, каб згуляць жартаўлівае вяселле з ужываннем вясельных абрадаў, з багатай колькасцю песень і танцаў. У гульні ўдзельнічала толькі нежанатая моладзь, падчас «Жаніцьбы Цярэшкі» маладыя маглі праявіць сваю прыхільнасць адно да аднаго. Распаўсюджаны абрад быў на Паазер’і, землях рассялення крывічоў. У другой палове XX стагоддзя традыцыя правядзення абраду заняпала, але ён быў адроджаны ў наш час.

Абрад «Жаніцьба Цярэшкі»
з майстрам традыцыйных беларускіх танцаў
Сяргеем Выскваркам і любанскімі музыкамі

Вядоўца: Сяржук Доўгушаў

Абрад «Жаніцьба Цярэшкі» на анлайн-калядах з «Этна Традыцыяй»

ПЕСНІ

Спеўны сход