Палескі Спеўны сход

Песні беларускага Палесся

Палессе – гісторыка-этнаграфічны рэгіён, які ахоплівае поўдзень Беларусі, а таксама прылеглыя тэрыторыі суседніх краін: Украіны, Польшчы, Расіі. Гэтыя землі выклікаюць вялікую цікавасць для аматараў фальклору. Праз сваю ізаляванасць і адасобленасць, а таксама праз цяжкадаступнасць многіх населеных пунктаў у ранейшыя часы, тут захавалася багатая самабытная культура. На Заходнім Палессі таксама захаваліся значна адрозныя ад літаратурнай мовы заходнебеларускія гаворкі, пераходныя паміж беларускай і ўкраінскай мовамі.

Спеўны сход прысвечаны песеннай спадчыне рэгіёну.

Абрадавая песня
«Пастушкі поюць» (вэсна)

Фальклорны гурт «Чабатухі» (вёска Сташаны, Пінскі раён)

«Ой, там за гаем зеляненькім»

Фальклорны гурт «Вытокі» (вёска Дзятлавічы, Лунінецкі раён)

Песня да абраду «Ваджэння куста»

Фальклорны гурт «Вытокі» (вёска Дзятлавічы, Лунінецкі раён)

Песня з палескага альбома гурта «Vuraj» – «Шось у лесе»

Спеўны сход з палескім гуртом «Таняжанка»
(фестываль «Камяніца – 2018)

Гурт «Церабяначка» на Спеўным сходзе з Сержуком Доўгушавым, песня «Ой, шчэ гэто за вэрба»

На самым першым Спеўным сходзе ў Берасці спявалі менавіта палескія песні, ён быў прысвечаны Фёдару Клімчуку – вядомаму дыялектолагу і даследчыку Заходняга Палесся. Сход прайшоў пад кіраўніцтвам Аляксандры Гушчы і Сержука Доўгушава. Калектыў сясцёр Лук’яновіч з вёскі Леснікі Драгічынскага раёна вучыў сход спяваць песні, запісаныя навукоўцам у яго родных Сіманавічах

ПЕСНІ


(вёска Дзятлавічы, Лунінецкі раён)

Ой, там за гаем,
Гаем зеляненькім
Там дзевчына брала лён

Там дзевчына брала лён
Вона рвала ёго ж подбірала
всю доліну всцеліла

Всю доліну всцеліла
Полюбіла ж хлопца молодого
Цяпэр людзі смеюцца.

Цяпэр людзі смеюцца
Ой бо по тому парню молодому
Два кандалы куюцца

Два кандалы куюцца
Да сковалі парня молодого
Да й повэлі шляхамі.

Всё ж бітымі шляхамі
Стоіць дзеўка у новых вороцях
Облівшыся слёзамі.

Облівшыся слёзамі
Ой, варніса прыкрасны молойчык
Ой варніса до дому

Ой варніся до дому
Нэ варнуся прэкрасна дзяўчонка
Нэ вэрнусь я до дому

Нэ вэрнусь я до дому
Бо мне добрэ хлопцу молодому
Добрэ жыці самому

Добрэ жыці самому
Там дзевчына брала лён


(вёска Казлы, Ельскі раён, Гомельская вобласць)

Шось у лесе гукае
шось у лесе гукае
соловейко спявае
соловейко спявай

Соловейко спявае
соловейко спявае
Васіль коней шукае
Васіль коней шукай

Ой, не шукай Васіль коней
ой, не шукай Васіль коней
Твае коні ў гародзе
твае коні ў гародзь

Твае коні ў гародзе
твае коні ў гародзе
Да й у Ганочкі ў шкодзе
да й у Ганочкі ў шкодзь

Йідзі позаймай
Йідзі позаймай
На Ганочку поморгай
На Ганочку поморгай

Выконваюць:
гурт Горынь, гуслі Алесь Чумакоў
(з альбома веснавых песень «Да падай Божа ключы», 2012)

 

Раю –рай!
Як пасеяў Андрэй грэчку
Рыцу – рыцу, рыцу-рай!
На дубочку, на вяршэчку,. Гоп – рай, рыцу-рай

А я грэчку не полола, раю – рай!
А я грэчку не полола. Рыцу – рыцу, рыцу-рай!
Под горою казу пасла,. Гоп – рай, рыцу-рай

Под горою казу пасла. Раю – рай!
Под горою казу пасла. Рыцу – рыцу, рыцу-рай!
Назбірала гошчок масла,. Гоп – рай, рыцу-рай

Горшчок масла, бочку сыру. Раю – рай!
Горшчок масла, бочку сыру. Рыцу – рыцу, рыцу-рай!
Варэннікаў наварыла,. Гоп – рай, рыцу-рай.

Варэннікаў наварыла. Раю – рай!
Вараннікаў наварыла. Рыцу – рыцу, рыцу-рай!
Да ўсіх хлопцаў запрасіла,. Гоп – рай, рыцу-рай

Ешця хлопцы, да й мочайце. Раю – рай!
Ешця хлопцы, да й мочайце. Рыцу – рыцу, рыцу-рай!
На гарэлку пробачайце,. Гоп - рай, рыцу-рай


(вёска Сіманавічы, Драгічынскі раён)

Ой лі́то, лі́то, лі́тычко –
Посьпі́ло жы́то-жы́тычко;
Ой лі́то, лі́то, новына́ –
Посьпі́ло жы́то, ярына́

Выконвае: Фёдар Данілавіч Клімчук


(вёска Сташаны, Пiнскі раён, Брэсцкая вобласць)

ад народнага фальклорна-этнаграфічнага калектыву «Чабатухi»

Плывэ човэн воды повэн,
Вода з яго вылываецца.
Чы ты знаеш, моя мамко,
З кім жы я залыцаюса?
Нэ пановей, нэ ляховэ,
А простое мужыковы(й).

Плывэ човэн воды повэн,
Нэма жэ дэ да напыцца,
А у мэнэ й родом его,
Нэма жэ дэ прыхылыцца.

Прыхылюса й до дубочка,
А дубочак да нэ бацьку,
З вітром шумыць дай говорі/ыць,
А до мэнэ нэ промовыць.

Прыхылюса до бырозы,
А быроза да нэ маты/энька,
З вітром шумыць дай говорі/ыць,
А до мэнэ нэ промовыць.



Посею й гурочкі ў вішнёвом садочку,
Не баче/эла міленького чатырі гадочкі,
Не бачіла міленького чатырі гадочк(і).

Токо й я бачіла, як волы займала,
Дай на мене молодого скоса поглідала,
Дай на мене молодого скоса поглідай.

А я ёму здраўствуй, ён мене нічого,
Пододі жэ к коню бліже - с коня поцалуй,
Пододі жэ к коню бліже - с коню поцалу(й).



(вёска Леснікі, Сёстры Лук’яновіч)

Куды б я ны йхала, куды б я ны йшла.
Я своей мамы кланялася.
Кланяюсь тобі мамо,
шо будыла мынэ рано,
Більш ны будэш, ны будэш. (2р)

Куды б я ны йхала, куды б я ны йшла.
Я своёму тату кланялася.
Кланяюсь тобі тату, шо пускаў мынэ ў хату,
Більш ны будэш, ны будэш.

Куды б я ны йхала, куды б я ны йшла.
Я своей сэстры кланялася.
Кланяюсь тобі сэстро, шо гучыла косу плэсты,
Більш ны будэш, ны будэш.

Куды б я ны йхала, куды б я ны йшла.
Я своёму братовы кланялася.
Кланяюсь тобі брату, шо водыв ты хлопцуў в хату
Більш ны будэш, ны будэш.

Куды б я ны йхала, куды б я ны йшла.
Я своім порогам кланялася.
Кланяюсь вам порогы, дэ ходылы моі ногы.
Більш ны будэш, ны будэш.

Куды б я ны йхала, куды б я ны йшла.
Я своім воротам кланялася.
Кланяюсь вам ворота, дэ стояла хлопцуў рота,
Більш ны будэш, ны будэш.

Куды б я ны йхала, куды б я ны йшла.
Я своім тополям кланялася.
Кланяюсь вам тополі, нагулялась я доволі,
Більш ны будэш, ны будэш.

Куды б я ны йхала, куды б я ны йшла.
Своёму подвірью кланялася.
Кланяюсь вам подвірье, дэ було мое высілле,
Більш ны будэш, ны будэш.

 

1. Да дай Божэ цёплэ лето
Да дай Божэ цёплэ лето
Дай зародзі ў полі жыто
2. Шчоб колосок похіліўвса
Шчоб колосок похіліўвса
Сын мацеры ж поклоніўвса(о)
3. Сын мацеры поклоніўвса
Сын мацеры поклоніўвса
Дай на восень ожаніўвса(о)
4. Узяў собі красну дзеўку
Узяў собе красну дзеўку
Не бэрозовую кветку.

Спеўны сход