Габрэйскі Спеўны сход

«Zingeray» – свята габрэйскіх песень і танцаў 

У даўнейшыя часы, і ажно да Другой сусветнай вайны, у гарадах і амаль у кожным мястэчку Беларусі можна было пачуць мову ідыш. Гэта была важная мова ў камунікацыйнай і культурнай сферы жыцця. Беларусы, якія жылі разам ці побач з габрэямі, часам вельмі добра ведалі мову ідыш, а таксама спявалі габрэйскія песні. У раннім БССР ідыш быў адной з дзяржаўных моў.

Гісторыя Беларусі непарыўна звязаная з габрэйскім народам, які здаўна жыў на нашых землях. Вядомыя мастакі, дзеячы культуры і навукі, прэзідэнты Ізраіля паходзілі адсюль. Габрэйская і беларуская культура былі ўвесь час разам, узаемна дапаўнялі і ўзбагачалі адна адну. На жаль, ідышамоўная культура заняпала. Хочацца, каб зноў у беларускіх гарадах і мястэчках загучалі габрэйскія мелодыі і песні на ідыш.

«Zingeray»-сходы ў 2019 годзе паспяхова адбыліся ў Мінску, Віцебску і Бабруйску.

Прэм’ера вядомай песні «Tumbalalajka» на беларускай мове

Пераклад – Ната Голава (Мінск, 15 чэрвеня 2019)

Свята габрэйскіх песень і танцаў у Віцебску

Спецыяльныя госці: 
Bareznburger Kapeley Раман Яраш – кларнет, труба (Беразіно),
Вінцэнт Янчы – баян (Мінск), 
Ігар Жалткоў – барабан, бубен (Мінск), 
Кастусь Канцавы – туба (Магілёў).
Танцмайстарка – Ната Голава (Барысаў, гурт Zhydovachka)

Прэзентацыя праекта «Zingeray» ў Бабруйску (30 чэрвеня 2019)

Спецыяльныя госці: Сямён Клейнер і Гомельскі ансамбль габрэйскай музыкі, Сяржук Доўгушаў (аўтар праекта)

Shomer Israel / Псалом № 127 і 121

Yidl mit'n fidl

ПЕСНІ

Спеўны сход