Дзіцячы спеўны сход
Беларускія песні для маленькіх
Дзіцячым фальклорам звычайна лічацца тэксты, створаныя дарослымі для дзяцей, а таксама творы саміх дзяцей. Беларускі дзіцячы фальклор багаты на жанры і формы, папулярнымі сярод якіх ёсць калыханкі, забаўлянкі, лічылкі і іншыя. Кароткія песні калыханак прызначаны для супакаення дзіцяці, яны павінны навесці на яго дрымоту і сон. Забаўлянкі закліканы забавіць дзіцяці, а іх выкананне суправаджаецца гульнёй з ножкамі ці пальцамі малога.
Спеўны сход знаёміць з асаблівасцямі багатага беларускага дзіцячага фальклору.
Першы Дзіцячы Спеўны сход у Віцебску
(Тэатр «Лялька», 21 кастрычніка 2018)
Вядоўца: Марына Булатоўская
Дзіцячы Спеўны сход з удзелам студыі «Варгін» у Брэсце
Гульня «А на гары мак»
(узорны фальклорны ансамбль «Калыханка»
Гульня «Павітай, казелінька»
(узорны фальклорны ансамбль «Калыханка»
Кую-кую ножку (забаўлянка)
ПЕСНІ
Сядзіць сыч на капе,
А сава на другой,
Гой-гой-гой! на другой,
Гой-гой-гой! на другой.
У савы сыч пытае:
– Хто ў лесе гукае?
Гу-гу-гу! – гукае,
Гу-гу-гу! – гукае.
– Дрывасекі мае
Сякуць лес у мяне.
Чах-чах-чах! – у мяне,
Чах-чах-чах! – у мяне.
І сякуць, і крычаць,
Каб звяроў напужаць.
Пух-пух-пух! – напужаць,
Пух-пух-пух! – напужаць.
Явар, яваровы людзі,
Што вы тут рабілі,
Мы рабілі моста
Да пана староста,
Сцежачкамі застаўлялі,
Аднаго нам пакідалі,
Перша – капуста,
Другая – пуста,
Перша малявана,
Друга затрымана.
Баю-баю, Несцерка,
А на лета – шэсцерка,
Баю-баю, Петрачок,
А на лета – сем дачок.
Баю-баю, малое,
А на лета – другое,
Адно будзець нянька,
А другое – лялька.
Адно будзем калыхаць,
А другое – забаўляць,
Пойдзіць мамка ў асець,
І другое прынясець.
1. Як служыў жа я ў пана
Ды на перша лецейка-лета,
Заслужыў жа я у пана
Курачку за гэта.
Тая кура – шчабятура
Па садочку ходзіць ды ходзіць,
Куранятак за сабой водзіць.
2. Як служыў жа я у пана
Ды на друга лецейка-лета,
Заслужыў жа я у пана
Качачку за гэта.
Тая кача – дробна скача,
Тая кура – шчабятура
Па садочку ходзіць ды ходзіць,
Куранятак за сабой водзіць.
3. Як служыў жа я у пана
Ды на трэця лецейка-лета,
Заслужыў жа я у пана
Гусачку за гэта.
Тая гуся – сюся-сюся,
Тая кача – дробна скача,
Тая кура – шчабятура
Па садочку ходзіць ды ходзіць,
Куранятак за сабой водзіць.
4. Як служыў жа я у пана
На чацвёрта лецейка-лета,
Заслужыў жа я у пана
Індыка за гэта.
А той індык – дык-дык, дык-дык,
Тая гуся – сюся-сюся,
Тая кача – дробна скача,
Тая кура – шчабятура
Па садочку ходзіць ды ходзіць,
Куранятак за сабой водзіць.
5. Як служыў жа я у пана
Ды на пята лецейка-лета,
Заслужыў жа я у пана
Барана за гэта.
А той баран крутарогі –
Паламаў пановы ногі,
А той індык – дык-дык, дык-дык,
Тая гуся – сюся-сюся,
Тая кача – дробна скача,
Тая кура – шчабятура
Па садочку ходзіць ды ходзіць,
Куранятак за сабой водзіць.
6. Як служыў жа я у пана
Ды на шоста лецейка-лета,
Заслужыў жа я у пана
Целюка за гэта.
Тое целе – хвастом меле,
А той баран крутарогі –
Паламаў пановы ногі,
А той індык – дык-дык, дык-дык,
Тая гуся – сюся-сюся,
Тая кача – дробна скача,
Тая кура – шчабятура
Па садочку ходзіць ды ходзіць,
Куранятак за сабой водзіць.
7. Як служыў жа я у пана
Ды на сёма лецейка-лета,
Заслужыў жа я у пана
Дзеўчыну за гэта.
Тая дзеўка напілася,
Ўпала з печы, разбілася,
Тое целе – хвастом меле,
А той баран крутарогі –
Паламаў пановы ногі,
А той індык – дык-дык, дык-дык,
Тая гуся – сюся-сюся,
Тая кача – дробна скача,
Тая кура – шчабятура
Па садочку ходзіць ды ходзіць,
Куранятак за сабой водзіць.
Кую-кую ножку
Паеду ў дарожку
Дарожка крывая
Кабылка сляпая
Еду-еду-еду
Ніяк не даеду
Прыпрагу сароку
Паеду далёка
У новай кашулі
Да свайго дзядулі.