Зялёны сад вішнёвы (валачобная)

Зялёны сад вішнёвы,
Гаспадарочок ды слаўны паночак.

Зялёны сад вішнёвы,
А ці спіш ці ня спіш, ці адпачываеш?

Зялёны сад вішнёвы,
А калі ж ты спіш да бог і з табою.

Зялёны сад вішнёвы,
А калі ня спіш ды гукай са мною.

Зялёны сад вішнёвы,
А мы госцікі ды недакучныя.

Зялёны сад вішнёвы,
Ды ў гадочак ды адзін разочак.

Спеўны сход