Зялёны явар, дуброва

А ў полі дубок тонак і высок,
Зялён явар, дуброва. (пасля кожнага радка)
А на тым дубку сядзіць галубок,
А там жа ехаў слічны панічок,
Слічны панічок, молад Іванька,
Ай меціць наўглядзь галуба страляць,
Ай ня бі мяне, не страляй мяне,
Табе, малайцу, я прыгаджуся,
А як будзеш ты ды жаніціся,
Твая залётка дужа далёка,
За сінім морам, за быстрай ракой,
Цябе, малайца, я перавязу,
Цябе весяло на права крыло,
Тваю дзеўчыну на лева крыло,
Тваю дружыну на сярэдзіну,
Тваю сваціцу на галовачку,
Тваю музыку хоць на языку,
А падкоснічак на хвасточак.

«Музыка Полаччыны» з рэпертуару фольк-гурта «Варган».

Спеўны сход