Прыпеўкі
і жартоўныя песні

Выганяй, маці, каваля з хаты

Выганяй, маці, каваля з хаты*,
Бо каваль маладой хоча начаваці.

Прыпеў: Выдзелывала, выгаварывала,
Проці мілаго стаяла, разгаварывала**.

– Ой, доню мая, што ў каморы шэпчэ?
– Ох, мамко мая, кот смятану хлебчэ.

– Ох, мамко мая, я гароху хочу.
– Чакай, доню мая, пакуль намалочу.

Ой, паслала мене маць по белую гліну,
А я ёй прынясла малую дзяціну.

– Это табе, мамко, да за тваю муку:
Калыхала меня, калышы і ўнука.

* Кожны радок запева паўтараецца двойчы.
** Прыпеў двойчы паўтараецца пасля кожнай страфы.

Зап. Л.Ф. Касцюкавец у 1977 г. у в. Ананчыцы Салігорскага раёна ад Вольгі
Пажыган, 1921 г.н. (запявае), Евы Міхнавец, 1925 г.н., Лідзіі Міхнавец, 1928
г.н., Таццяны Міхнавец, 1927 г.н., Матроны Міхнавец, 1930 г.н., і Марыі
Сарокінай, 1920 г.н.

Спеўны сход