Весна-красна, да чужые дзеўкі ткуць кросна.
А мая мамка не ткала, не прала,
Да пад лёд кудзелькі пускала.
Да плывіце, кудзелькі, валакном
Да й а к маёй мамцэ пад акно.
Йа мая мамка хутчэй дапрадзе,
Да ка мне палаценцам прышле.
Зап. Л.К. Якубоўская ў 1978 г. у в. Малыя Гарадзяцічы Любанскага
раёна ад Надзеі Вішнеўскай, 1922 г.н.