Песні філаматаў
і філарэтаў
Весяліцьмемся, сябры
Весяліцьмемся, сябры,
Покуль мы ў астрозе!
Тут цячэ наш час бясьпечна,
А на волі чэзлі б вечна
Ў страху і трывозе.
Наша хай камісія
Следчая не згіне
І Байкоў, і Навасільцаў,
Што гарэлку жлукцяць з рыльцаў
З Зубавай княгіней.
Хай жыве высокі ўрад,
Што ў бязладдзі тоне,
Хай загадаў не шкадуе,
А народ далей бядуе Слушнасць у загоне.
Віват фінансістаў раць,
Што так лоўка крадуць
І з крывавай нашай працы Выбудоўваюць палацы,
А ў турму не сядуць.
Хай жыве паліцыя,
Віват Крулікоўскі.
Віват віленскія шпегі
І ўсе іхнія калегі,
Хай жыве Янкоўскі!
Дурань над навукамі
Розум толькі сушыць.
Хай загіне род палякаў, Віват пан стары Карсакаў
І даўгія вушы!
К чорту Акадэмію
Ды з прафесарамі!
Будзем невукамі ўсе мы,
Хай жывуць прывольна ў цемры Совы з кажанамі.