Васіль ты мой, васілёчэк (карагодная, на Ушэсце)
Васіль ты мой, васілёчэк,
Васілёчэк, васілёчэк,
Бела-розавы цьвяточэк,
Мой цьвяточэк, мой цьвяточэк.
Первым часам я садзіла,
Я садзіла, я садзіла,
Другім часам палівала,
Палівала, палівала,
Трэцім часам сарывала,
Сарывала, сарывала.
Сарву цьвяток – сав’ю вянок,
Сав’ю вянок, сав’ю вянок.
Сав’ю вянок, пайду в танок,
Пайду в танок, пайду в танок.
А в танку нялюбы в гусьлі грая,
В гусьлі грая, в гусьлі грая.
Як заграя – серца вяня,
Серца вяня, серца вяня.
Яго ж гусьлі лубяныя,
Лубяныя, лубяныя.
Яго смычок – сьвіны лычок,
Сьвіны лычок, сьвіны лычок.
Карагодная песня запісана невядомым аўтарам у 1980-х гг. ад этнаграфічнага гурта в. Барталамееўка Веткаўскага раёна.