Мужчынскія ПЕСНІ
Валы сівы, валы палавыя
(Лоеўскі раён, в. Мохаў)
Валы сівы, валы палавыя,
Пашлі валы в чыста поля,
В чыста поля, шырока раздолля,
Там касары сена косяць.
Там касары травку косяць,
Воны косять, кос сваійх не войстраць,
З ніх крывавы пот ільлёцца,
Седзіць чумак на сваёй гітары,
Дай с касарыкаў смеёцца.
– Ох хоць смейса, й а хоць жа не смейса,
За смех табе гора будзе.
Прайшло лета, дай натала зіма,
А ў чумака сена нема.
Нема сена, німа ні саломы,
Ды валы стаять галодны.
Бярэ чумак карбованца в рукі,
Да йдзе сена купаваці.
Дай пайшов ён сена пакупаць.
– Прадай сена, й а хоць жа саломы,
Ба валы стаят галодны.