Валачобнічкі валачыліся (валачобная)
Валачобнічкі валачыліся,
Xрыстос васкрэс сын Божы.
Валачыліся, замачыліся,
Xрыстос васкрэс сын Божы.
Валачобныя людзі добрыя,
Xрыстос васкрэс сын Божы.
Xто не дасць кока, таму вырвець вока,
Xрыстос васкрэс сын Божы.
Xто не дасць яечка здоxніць авечка,
Xрыстос васкрэс сын Божы.
А ляцела сойка цераз наша полька,
Xрыстос васкрэс сын Божы.
А ўкрала сойка ды Віцеву жонку,
Xрыстос васкрэс сын Божы.
Як пабег Віця полы закасаўшы,
Xрыстос васкрэс сын Божы.
Полы закасаўшы, сойку даганяўшы,
Xрыстос васкрэс сын Божы.
Сойка, сойка аддай маю жонку,
Xрыстос васкрэс сын Божы.
Мая й жонка тонка прала,
Xрыстос васкрэс сын Божы.
Тонка прала, бела бяліла,
Xрыстос васкрэс сын Божы.
Бела бяліла, рубашак нашыла,
Xрыстос васкрэс сын Божы.