ЛЕТНІЯ ПЕСНІ

Ужо паўднёвачкі гудуць (жніўная)

Ўжо паўднёвачкі гудуць*,
Ўжо палуднаваць хочуць.
Вы гудзіце, не гудзіце,
Палуднаваць не будзеце.
Палудначка, яна мала,
Няродная мамка клала.
Каб родная была жыва,
Яна болей налажыла,
Палуднаваць бы вялела.

* Кожны радок паўтараецца двойчы.

Зап. Т.Б. Варфаламеева ў 1981 г. у в. Кавалевічы Пухавіцкага раёна ад Евы Пархімчык, 1922 г.н.

Спеўны сход