ЛЕТНІЯ ПЕСНІ

Упала раса лядовая

Упала раса лядовая,
А другая мядовая, – 2
Па лядовай ў арэшкі шла, – 2
Па мядовай с арэшачкаў, – 2
Трушчу-лушчу арэшачкі, – 2
Ядзерачкі ў карман кладу, – 2
Шкарлупачкі ў прыполачак, – 2
Ядзёрачкі мілу дружку, – 2
Шкарлупачкі я й свёкарку, – 2
Еш, міленькі, насыціся, – 2
Еш, свёкарка, падавіся. – 2

Выконвае: Фальклорны гурт «Варган»
Альбом «Музыка Полаччыны» («Tradycyja», 2018 г.)

Спеўны сход