Зімовыя ПЕСНІ

Учора з вячора

Учора зь вячора, засьвяціла зора *
Зора засьвяціла, сьвет узьвесяліла.
Сьвет узьвесяліўся, Хрыстос нарадзіўся.
Хрыстова раджэньне – людзям на збаўленьне.
Людзі, прыбягайце, Хрыста прывітайце.
Здаровы бывайце, нам Каляду дайце.
Здаровы сьвяткуйце, дайце не шкадуйце!

* Кожны радок паўтараецца двойчы.

Спеўны сход