ЛЕТНІЯ ПЕСНІ

Ў поле жыто палавее (жніўная)

Ў поле жыто палавее,
Гультаёва душа млее.

За бор, сонцо, за бор,
А пала раса на дол.

Адна раса лядовая,
А другая мядовая.

Лядовая – для сьвякроўкі,
Мядовая – для матулькі.

Каб матулька спажывала,
Яна ж мене гадовала.

Лядовая – для сьвякроўкі,
Каб сьвякроўка ўдавілася.

Каб сьвякроўка ўдавілася,
Яна зь мяне глумілася.

Зап. Т.Б. Варфаламеева ў 1992 г. у в. Морач Клецкага раёна ад Марыі Полагавай, 1934 г.н.

Спеўны сход