Зімовыя ПЕСНІ
Ў пана Валодзі двур абгарожан (калядная)
Ў пана Валодзі двур абгарожан,
Дай ему,
Дай ему, Божа, шчасьця-здароўя ў яго даму!*
Двур абгарожан ўсё вінаградам,
А ў вінаградзі Божая Маці,
Божая Маці сады садзіла,
Сады садзіла, Сына ўрадзіла,
Да дала імя Прасьвятой Ільля.
Прасьвяты Ілья па полю ходзіць,
Па полю ходзіць, жыцечка родзіць:
Дзе каласочак – там піражочак.
* Прыпеў «Дай ему, дай ему, Божа, шчасьця-здароўя ў яго даму!» пяецца пасля кожнага радка.
Запісала І.В. Мазюк у 2004 г. у в. Лутава Лоеўскага раёна ад Марыі Цыбульнік, 1935 г.н.,
Веры Равянок, 1936 г.н., Вольгі Равянок, 1931 г.н., Тамары Шапавал, 1941 г.н.,
Валянціны Кошчанка, 1942 г.н., Таццяны Хлебінай, 1941 г.н.