ЛЕТНІЯ ПЕСНІ

У нас сягодня Купала

То-то-то (паўтор пасля кожнага радка)
Не дзеўка агонь клала,
Сам бог агонь раскладаў,
Усіх святых да сабе зваў,
Звала Купала Іллю,
Ты прыдзі да нас Ілля,
Ты прыйдзі на купалля.
Не магу я, Купала,
Гэту ночку мне ня спаць,
Трэба жыта пільнаваць,
Каб зьмяя не ламала,
Карэння не капала.

Купальскі Спеўны сход са студыяй «Варгін» (у дворыку Гістарычнага музея, 2019 г.)

Спеўны сход