ЛЕТНІЯ ПЕСНІ

У цёмнам лесе (купальская)

(З рэпертуару гурта «Мярэжа»)

У цёмнам лесе, у цёмнам лесе гаманіна, гаманіна,
Сосна з еллю, сосна з еллю гаварыла, гаварыла,
Нешчасная, нешчасная тая маці, тая маці,
У каторай, у каторай сыноў многа, сыноў многа,
Штосуботу, штосуботу хахлы дзяруць, хахлы дзяруць,
Штонядзелю, штонядзелю на суд ідуць, на суд ідуць.

У цёмнам лесе, ў цёмнам лесе гаманіна, гаманіна,
Сосна з еллю, сосна з еллю гаварыла, гаварыла,
Шчаслівая, шчаслівая тая маці, тая маці,
У каторай, у каторай дачок многа, дачок многа,
Штосуботу, штосуботу сваты едуць, сваты едуць,
Штонядзелю свадзьбы йграюць, свадзьбы йграюць.

Спеўны сход