Тын высокі, тын высокі, а я пераскочу

Тын высокі, тын высокі, а я пераско[чу].
– Аддай мене, мая мамка, за каго я схо[чу].
– Аддам, доню, аддам, доню, вчыню тваю во[лю]:
Будзе ж лецець паленнейка да ўсьлед за табо[ю],
Будзе сьвістаць нагаечка да й над галаво[ю].

Запісала І.В. Мазюк у 2004 г. у в. Лутава Лоеўскага раёна ад Марыі Цыбульнік,
1935 г.н., Веры Равянок, 1936 г.н., Вольгі Равянок, 1931 г.н., Тамары Шапавал,
1941 г.н., Валянціны Кошчанка, 1942 г.н., Таццяны Хлебінай, 1941 г.н.

Спеўны сход