Толькі вамі летуценю, вас каханнем я радню,
Толькі вамі летуценю, і каханнем вас радню,
Ад любові ўсе здарэнні, жарсці, поўныя вагню…
Я пад вамі ў вашым ценю вам адданы, вамі сню.
Бачу я вас, і святлее неба з-пад навісі хмар.
Каханне стварыць умее прадмет спакуслівых мар.
Ад любові ўсе здарэнні, жарсці, поўныя вагню…
Я пад вамі ў вашым ценю вам адданы, вамі сню.
Толькі вамі летуценю, і каханнем вас радню.