Бяседныя ПЕСНІ
Спорадзіла ж мене маці… (кірмашовая)
Спорадзіла ж мене маці [ў]светы дзень недзелю
Й дай дала ж мне горкую й долю, –
Гдзе ж я яе дзену?
Гдзе ж я ей дзену?
Ой, павяду горкую й долю
У лес, у грыбочкі.
У лес, у грыбочкі.
Ой, стану да паслушаю,
Што ж ў лесе свішча.
Што ў лесе свішчэ? –
Аж мая горкая й доля
Грыбочачкаў ішча.
Грыбачачкаў ішчэ,
Ой, стану да паслушаю,
Што ж ў лесе стогня?
Што ў лесе стогне? –
Аж мая горкая й доля
Грыбочкаў ні ўздоймя.
Спявае Сашчэка Сямён Антонавіч, 1909 г.н.
Месца запісу: в. Майсеевічы, Асіповіцкі р-н, Магілёўская вобл.
ЗапісаўВасіль Іванавіч Скідан у 1973 г.
АІМЭФ – Ф. 20. Воп. 73. Ст. 101. №10.
Альбом “Бяседныя песні” (2019 TRADYCYJA)