Бяседныя ПЕСНІ

Сядзем, сядзем, пабяседаваем…

І сядзем, сядзем, пабяседаваем,
Сядзем, сядзем, пабяседаваем,
Хай нам людзі пазавідаваюць,
Хай нам людзі пазавідаваюць,
Што мы з родам харашэнька жывём,
Што мы з родам харашэнька жывём,
[а] адным столікам гарэлачку п’ём,
[а]адным столікам гарэлачку п’ём,
Піражкамі мы закусываем,
Піражкамі мы закусываем,
А ўстрічаемся – вітаемся,
А ўстрычаемся – павітаемся,
Разайдзёмся – распрашчаемся,
Разайдзёмся – распрашчаемся.

Спяваюць: Александрова Раіса Міхайлаўна, 1946 г.н.
Пятачкіна Вольга Міхайлаўна
Пушкіна Разалія Уладзіміраўна
Казлова Раіса Навумаўна
Чарнок Уладзя Мікалаеўна
Пятачкіна Паліна Сцяпанаўна
Месца запісу: г/п Багушэўск, Сенненскі р-н, Віцебская вобл.
Запісаў Уладзімір Мінавіч Сысоў у 1996 г.
АІМЭФ – Ф. 20. Воп. 96. Ст. 8. №10.
Альбом “Бяседныя песні” ( 2019 TRADYCYJA)

Спеўны сход