
Лірычныя ПЕСНІ
Шось у лесе гукае
(в. Казлы, Ельскі раён, Гомельскай вобласці)
Шось у лесе гукае,
шось у лесе гукае,
соловейко спявае,
соловейко спявай.
Соловейко спявае,
соловейко спявае,
Васіль коней шукае,
Васіль коней шукай.
Ой, не шукай Васіль коней,
ой, не шукай Васіль коней,
Твае коні ў гародзе,
твае коні ў гародзь.
Твае коні ў гародзе,
твае коні ў гародзе,
Да й у Ганочкі ў шкодзе,
да й у Ганочкі ў шкодзь.
Йідзі позаймай,
Йідзі позаймай,
На Ганочку поморгай,
На Ганочку поморгай.
Выконваюць:
гурт «Горынь», гуслі – Алесь Чумакоў
(з альбому веснавых песень «Да падай Божа ключы», 2012 г.)