
Бяседныя ПЕСНІ
Раса росу расіла
(Гурт “Набіліцы” в.Баранава)
Раса росу расіла,
Жонка мужа прасіла:
Галубочак мой, паедзем дамой,
А ў нас волікі мычаць,
Яны естачкі хацяць,
Паедзем дадому, паедзем дадом.
А нашто ж нам волікі,
Перад намі столікі,
Не едзьмо дадому, не едзьмо дадом.
Раса росу расіла,
Жонка мужа прасіла:
Галубочак мой, паедзем дамой,
А ў нас свіначкі вішчаць,
Яны естачкі хацяць,
Паедзем дадому, паедзем дадом.
А нашто нам свіначкі,
Перад намі місачкі,
Не едзьмо дадому, не едзьмо дадом.
Раса росу расіла,
Жонка мужа прасіла:
Галубочак мой, паедзем дамой,
А ў нас барачкі бляяць,
Яны естачкі хацяць,
Паедзем дадому, паедзем дадом.
А нашто ж нам барачкі,
Перад намі чарачкі,
Не едзьмо дадому, не едзьмо дадом.
Раса росу расіла,
Жонка мужа прасіла:
Галубочак мой, паедзем дамой…