Вясельныя ПЕСНІ

Прыехалі на заручыны

Прыехалі на заручыны –
Німа каго да заручаці.
Да заручаці.
Німа каго да заручаці,
Німа Волечкі дома.

Дома.
Німа Волечкі дома,
Пагнала валы ў поле.

Ў поле.
Пагнала да валы ў поле,
Пагнала да пагубіла.

Да пагубіла.
Пагнала да пагубіла,
Шукаючы, заблудзіла.

Заблудзіла.
Шукаючы, заблудзіла,
Прыблудзіла к сеці.

К сеці.
Прыблудзіла к сеці,
К сьвекрушыной клеці.

Зап. І.В. Мазюк у 2005 г. у в. Прусы Старадарожскага раёна ад Марыі Чачуха,
1931 г.н., Кацярыны Бода, 1939 г.н., Алены Братчэня, 1928 г.н., Марыі Бода,
1939 г.н., Кацярыны Братчэня, 1940 г.н., Марыі Ласоцкай, 1940 г.н., Валянціны
Красоўскай, 1950 г.н., і Кацярыны Вішнеўскай, 1944 г.н.

Спеўны сход