Песні філаматаў
і філарэтаў

Песня Марылі

(словы і музыка беларускія народныя)

Да цераз мой двор,
Да цераз мой двор
Цяцера ляцела.
Да не даў мне Бог,
Не судзіў мне Бог,
За каго я хацела,

З кім стаяла,
Размаўляла,
Ды падарачкі брала.
З каго кпіла,
Смяялася,
Сама таму дасталася.

Не захацеў
Мой татулька,
Каб я панавала.
Ды захацеў
Мой татулька,
Каб я гаравала…

Паводле ўспамінаў сучаснікаў, гэту песню спявала Адаму Міцкевічу яго каханая Марыля Верашчака, акампануючы сабе на фартэпіяна, у маёнтку Туганавічы.

Спеўны сход