Ой ты, дзевчыно, ты похучэе зелье (на Тройцу)

Ой ты, дзевчыно, ты похучэе зелье,
Не взяў я цебе, то прашу на весе[лье].

Не прасі мене, да прасі свойго роду,
Шоб ты жанівса шомесецу, шойго[ду].

Шоб над тобою сонейко не зассяло,
Шоб под тобою земля проваліла[са].

Шоб под тобою земля проваліласа,
Ек я с тобою верненько любіла[са].

Ек му любіліс – то нас маці не знала,
Цепер розышліс, ек та цёмная ж хма[ра].

Ек му любіліс, ек оробейкі в стрэсе,
Цепер розышліс, ек дорожэнькі в ле[се].

Запісала І. В. Мазюк у 2011 г. у в. Слабада Лельчыцкага раёна ад Марыі Маркевіч, 1930 г.н.,
Марыі Баланчук, 1933 г.н., Марыі Забаўка, 1933 г.н., Яўгеніі Забаўка, 1937 г.н., Таццяны Юнчыц,
1941 г.н., Ніны Шкарлінскай, 1942 г.н., Марыі Сакалоўскай, 1946 г.н., Кацярыны Баланчук, 1945 г.н.,
Ніны Сасноўскай, 1948 г.н., Таццяны Прыходзька, 1956 г.н., Галіны Акуліч, 1961 г.н., Марыі Палуянавай, 1958 г.н., Вольгі Карась, 1960 г.н.

Спеўны сход