Лірычныя ПЕСНІ
Ой, там за гаем зеляненькім
(в. Дзятлавічы, Лунінецкі раён)
Ой, там за гаем,
Гаем зеляненькім,
Там дзевчына брала лён.
Там дзевчына брала лён,
Вона рвала ёго ж подбірала,
всю доліну всцеліла.
Всю доліну всцеліла,
Полюбіла ж хлопца молодого,
Цяпэр людзі смеюцца.
Цяпэр людзі смеюцца,
Ой бо по тому парню молодому,
Два кандалы куюцца.
Два кандалы куюцца,
Да сковалі парня молодого,
Да й повэлі шляхамі.
Всё ж бітымі шляхамі,
Стоіць дзеўка у новых вороцях,
Облівшыся слёзамі.
Облівшыся слёзамі,
Ой, варніса прыкрасны молойчык,
Ой варніса до дому.
Ой варніся до дому,
Нэ варнуся прэкрасна дзяўчонка,
Нэ вэрнусь я до дому.
Нэ вэрнусь я до дому,
Бо мне добрэ хлопцу молодому,
Добрэ жыці самому.
Добрэ жыці самому,
Ой, там за гаем, гаем зеляненькім,
Там дзевчына брала лён.