ЛЕТНІЯ ПЕСНІ

Ой, пайду я на талоку

Ой, пайду я на талоку,
На талоцэ да й усе хлопцы*.

Ены зь мене да й сьмеюцца,
Што я в товстой да й сорочэчцы.

Да й у товстой, падзіраной,
На хлопчыкаў да й пазіраю.

Ой, пайду ж я да й дадому,
Да й надзену я й сарочачку.

Ой, тоненьку, белюсеньку,
Попераду раўнюсеньку.

* Другі радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.

Зап. Л.К. Якубоўская ў 1978 г. у в. Малыя Гарадзяцічы Любанскага раёна ад гурту спявачак.

Спеўны сход