Ой, не злуе мой міленькіна мяне,
Што ў мене жалуды ў беліне.
Я хадзіла [д]ля дубоў, [д]ля дубоў,
Назбірала жалудоў, жалудоў.
Прыехалі да купцы з даліны,
Пакупілі жалуды з беліны.
А прыходзіў да мяне Якаў,
Да прынёс каробачку ракаў.
А я тыя ракі забрала,
А Якава з хаты прагнала.
– Ідзі, ідзі, Якаве, з хаты,
Бо на печы бацько і маці.
На прыпечку братня невеста, –
Няма табе, Якавэ, места.