Лірычныя ПЕСНІ

Ой, на лугу на лужочку…

Ой, на лугу, на лужочку,
Ой, на лугу на лужочку
Стрыгут гусі ў радочку,
Ой, у радок плывут.

Моя маці бедно жыла,
Моя маці бедно жыла,
Мне посагу нэ зложыла,
Ой, нэ зложыла.

Ці то кумов такіх бралі,
Ці то кумоў такіх бралі,
Шчо нам шчасця нэ жадалі,
Ой, нэ жадалі.

Я на ганочку стояла,
Я на ганочку стояла,
Русу косоньку чэсала,
Косу чэсала.

Коса моя чэсаная,
Коса моя чэсаная,
Я дэвчына нэшчасная,
Ой, нэшчасная.

Ой, пойду я з тугі в лугі,
Ой, пойду я з тугі в лугі,
Роскажу горэ подругі,
Горэ раскажу.

Спявае калектыў “Бабіна лета”
Месца запісу: в. Аранчыцы, Пружанскі р-н, Брэсцкая вобл.
ЗапісаліТаццяна КанстанцінаўнаЦяпкова, Ірына Аляксееўна Васільева ў 2005 г.
АІМЭФ – Ф. 20. Воп. 2005. Ст. 4.
Альбом “Бяседныя песні” (2019 TRADYCYJA)

Спеўны сход