Бяседныя ПЕСНІ

Ой, на горцы, горцы… (балада)

Ой, на горцы, горцы
На к прэкрасном месце
Э-лі-зоў-зоў
На прэкраснам месце.
На прэкраснам месце(я),
Ішчо вёрст за дзвесце(я)
Э-лі-зоў-зоў,
Ішчо вёрст за дзвесця. –
Там стаяла хатка
Ў ней жыла жыдоўка Хайка.
Э-лі-зоў-зоў,
Ў ней жыла жыдоўка.
Жыдовачка Хайка віном таргавала,
Жыдоўка Хайка
Э-лі-зоў-зоў,
Віном таргавала.
А мы выно пілі,
Жыдоўку манілі,
Хайку,
Э-лі-зом-зом,
Жыдоўку манілі:
– Жыдовачка Хайка,
Паедзям з намі
Катацца!
Жыдоўка Хайка,
Э-лі-зоў-зоў,
Паедзім катацца!
У нас ні жнуць, ні пашут, –
Ліш танцуют, пляшут.
Жыдоўка Хайка,
Э-лі-зом-зоў,
Ліш танцуют, пляшут!
У нас ні жнуць, ні пашут, –
Ліш танцуют, пляшут.
Жыдоўка Хайка,
Э-лі-зоў-зоў,
Ліш танцуют, пляшут.

Спявае Яловік Ядвіга Іванаўна
Месца запісу: в. Таўкачэвічы, Бярозавая Пасека, Уздзенскі р-н, Мінская вобл.
Запісала Лія Мацвееўна Салавей у 1972 г.
АІМЭФ – Ф. 20. Воп. 72. Ст. 34. №21.
Альбом “Бяседныя песні” (2019 TRADYCYJA)

Спеўны сход