ЛЕТНІЯ ПЕСНІ

Ой, лятала шэра перапёлка (жніўная)

(Запісана ад маці Рыгора Барадуліна
Акуліны Андрэеўны ў 1969 г.)

Ой, лятала шэра перапёлка,
Ды па чыстым полі, ой лятала.
Ой, шукала шэра перапёлка,
Сваіх дробных дзетак, ой шукала.
Ды не знайшла шэра перапёлка,
Сваіх дробных дзетак ды не знайшла.
Толькі знайшла ды яна мясцечка,
Халодна гняздзечка толькі знайшла.
Ой хадзіла горкая сіротка,
Ды па чыстым полі, ой хадзіла.
Ой, шукала горкая сіротка,
Сваіх татку з мамкай, ой шукала.
Ды не знайшла горкая сіротка,
Сваіх татку з мамкай ды не знайшла.
Толькі знайшла ды яна крыніцу,
Сцюдзёну вадзіцу толькі знайшла.

Выконвае: Фальклорны гурт «Варган»
Альбом «Музыка Полаччыны» ( «Tradycyja» 2018 г.)

Спеўны сход