– Ой, яблынька наша*,
Божа мілы,
Дакуль ты стаяці?
Ой, дзевачка наша,
Божа мілы,
Дакуль ты гуляці?
– Ой, стаю я лета,
Божа мілы,
Стаю я другоя.
На трэцяе лета,
Божа мілы,
Голья й апушчу.
Ой, жыву я годзік,
Божа мілы,
Жыву я другі.
На трэцяе лета,
Божа мілы,
Коскамі пушчуся.
Коскамі пушчуся,
Божа мілы,
Сьлёзкамі ‘бальлюсь.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.