Лірычныя ПЕСНІ
Ой, да сонцэ, да сонцэ, да яснае
Ой, да сонцэ, да сонцэ да яснае,эй,
да чэво ж ранен(і)ка ўзыходзіла, й.
Да чево ж ты да ранен(і)ка зыходзіла, эй,
ой, да позненька да закацілася, й.
Ой, да позно да закацілася, ой,
да на мяне мамен(і)ка бранілася, й.
Да ні браніса да родна жы мамен(і)ка, эй,
да й у мяне госцік да родный брацейка, эй.
Да я ж ево да п(ы)роважала, эй,
цераз тые цёмные да высокі леса, й.
Да нас було да толька двоечко, ой,
да сястрыцка родна да родны брацейка.
Народны ансамбль сям’і “Бойка”
Мастацкі кіраўнік – Мікалай Аляксеевіч Бойка.
З в. Гаўрыльчыцы Салігорскага р-на Мінскай вобл. Запіс 2009 г.
Альбом “Бяседныя песні” (2019 TRADYCYJA)