– Ой, бяроза белая, чаму ты ня зелена?
– Як жа мне зялёнай быць, пры дарозя стоячы,
Пры дарозя стоячы, да штодзень купцы едуць,
Да штодзень купцы едуць, маё гольляйко ломяць,
Маё гольляйко ломяць, маё лісьцяйко паляць.
– Маладая дзевачка, чаму ты ня весела?
– Як жа мне вясёлай быць, да штодзень сваты едуць,
Да штодзень сваты едуць, на дзень па двоя-троя,
На дзень па двоя-троя, а ў суботу чацьвёра.