Бяседныя ПЕСНІ
Ох, ты солавей, драбная пташка… (хрэсьбіная застольная)
Ох ты, солавей, драбная пташка,
Ой ты, сулавей, драбная пташка,
Ой, ні шчабячы, на луг летучы,
Ой, ні шчабячы, на луг летучы.
Ой, зашчабячы ў саду седзючы,
Ой, зашчабячы ў саду седзючы.
У мяне беднай вот німа радні,
У мяне беднай вот німа радні.
Вот і кум, кума – уся радня мая,
Вот і кум, кума – уся радня мая.
Выйду на вулку – развісялюся,
Выйду на вулку – развісялюся,
А прыду ў хатку, апяць засмучуся,
А прыду ў хатку, апяць засмучуся.
Спявае Скрыцкая Вольга Сцяпанаўна
Месца запісу: в. Савічы, Пастаўскі р-н, Віцебская вобл.
ЗапісалаГаліна Аляксандраўна Барташэвіч у 1961 г.
АІМЭФ – Ф. 20. Воп. 61. Ст. 1. №6.
Альбом “Бяседныя песні” (2019 TRADYCYJA)