Вясельныя ПЕСНІ

Ох, а Йванкова й маці

(вясельная, спяваюць у маладого, як пачынаецца вяселле, як паехаў малады па маладую)

Ох, а Йванкова й маці,
Ох, а Йванкова й маці
Да всю ночку не спа[ла],

Да всю ночку не спала,
Да всю ночку не спала,
Да на ганку стоя[ла],

Да на ганку стояла,
Да на ганку стояла,
З зоркамі розмоўля[ла]:

Зорочкі-перэп’ёлочкі,
Зорочкі-перэп’ёлочкі,
Перэбаўте мойіх деток:

Однэе рожджэное,
Й однэе рожджэное,
Другэе сужджэно[е].

Запісалі Т.Б. Варфаламеева і І.В. Мазюк у 2006 г. у в. Казлы Ельскага раёна ад Піоніі Сугак, 1942 г.н.,
Валянціны Ляўкоўскай, 1940 г.н., Марыі Хамутоўскай, 1931 г.н., Марыі Козел, 1934 г.н.,
Надзеі Каваленка, 1937 г.н., Марыі Козел, 1939 г.н., Соф’і Шаціла, 1955 г.н.

Спеўны сход