Рамансы і песні
2-й паловы XX ст.

Нёман

(словы А. Астрэйка)

Ой, Нёман, і песьня, і слава
Народу майго і зямлі,
Магілаю ворагам цеснай
Ня раз твае хвалі былі.(2 р)

Ой, Нёман! Ой, бацька мой Нёман,
Як сонца, як дзень дарагі,
Касьцямі зьвяругаў шаленых
Усланы твае берагі. (2 р)

А бераг высокі і роўны,
Жарсьцьвяны і ўкрыты лазой,
Ня б’еш ты, а граеш чароўна
Блакітнаю хваляй сваёй. (2 р)

Ой, Нёман! Ой, бацька любімы,
Як сонца, як дзень дарагі,
Садамі цудоўнай Радзімы
Твае расьцьвілі берагі. (2 р)

Спеўны сход