На вараным канёчку
Каляда, каляда!*
У пісаным вазочку
Едзе, едзе калёска.
– Куды едзеш, калёска?
– А я еду, паеду
К Лёнечку на двор.
– Дары мяне, Лёнечка,
– А чым жа цябе дарыць?
– Пшанічачкі рашато,
За пшанічкай калбаску,
За калбаскай гарэлку.
*Прыпеў «Каляда, каляда!» паўтараецца пасля кожнага радка.
Кожны радок паўтараецца двойчы.