Прыпеўкі
і жартоўныя песні

На моры жабка

На моры жабка красенцы ткала.
Рана-рана, красенцы ткала.

Прыйшоў арачак да жабкі ў сваты.
Рана-рана, да жабкі ў сваты.

-А ў цябе ў жабкі кароткі лапкі.
Рана-рана, кароткі лапкі.

-А ў цябе, рачак у срачцы вочкі.
Рана-рана, у срачцы вочкі.

-Кароткі лапкі далёка скачуць.
Рана-рана, далёка скачуць.

-У срачцы вочкі далёка бачаць.
Рана-рана, далёка бачаць.

Спеўны сход