Народны альбом
Мой паляўнічы
Паляўнiчы ты мой, паляўнiчы,
Ходзiш ты па лясох маляўнiчых,
Ходзiш ты па палёх верасовых,
Абмiнаючы вёскi ды сёлы.
A прыходзiш на хутар мой зрэдку
I стаiш, нiбы слуп, на падворку.
Можа, ты ў мяне закахаўся?
Можа, ты заблукаў надвячоркам?
Можа, ты заблукаў надвячоркам?
Паляўнiчы ты мой, паляўнiчы,
Ты не стой, як той слуп, на падворку –
Паглядзi на мяне, яка сьлiчна,
Прынясi мне злоту вавёрку.
Прынясi ты мне злоту вавёрку,
Упалюй ты мне срэбну лiсiцу.
Я пашыю шыкоўнае футра,
Апрану i паеду ў сталiцу.
Ах Варшава мая, ах, сталiца!
Буду там баляваць, весялiцца,
Буду ў футры сваiм красавацца
I на санках у Лазенках катацца.
Буду я частавацца шампанам,
Буду слухаць накцюрны Шапэна,
Буду я забаўляцца, а рана
Я вярнуся ў цёмны засьценак.
Я вярнуся ў родны засьценак.
Паляўнiчы ты мой, паляўнiчы,
Ходзiш ты па лясох маляўнiчых,
Ходзiш ты па лугоў верасовых,
Ну, чаму ж ты такi невясёлы?
Паглядзi на мяне, яка сьлiчна.
Паляўнiчы ты мой, паляўнiчы…
Паляўнiчы ты мой, паляўнiчы…