Дзіцячыя ПЕСНІ

Мазур

1. Ехаў мазур дя млына,
Ехаў мазур,
Лігіцігі-лігірулі, вой ды з мазурамі,
Да млына.

2. Здохла ў яго кабыла,
Здохла ў яго,
Лігіцігі-лігірулі, вой ды з мазурамі,
Кабыла.

3. Як стаў мазур дзяліці,
Як стаў мазур,
Лігіцігі-лігірулі, вой ды з мазурамі,
Дзяліці.

4. Са скуры будзе ёй шуба,
Са скуры будзе,
Лігіцігі-лігірулі, вой ды з мазурамі,
Ёй шуба.

5. З грыўкі будзе ёй каўнер.
З грыўкі будзе,
Лігіцігі-лігірулі, вой ды з мазурамі,
Ёй каўнер.

6. З хвоста будзе ёй каса,
З хвоста будзе,
Лігіцігі-лігірулі, вой ды з мазурамі,
Ёй каса.

7. З вушак будуць нажнічкі,
З вушак будуць,
Лігіцігі-лігірулі, вой ды з мазурамі,
Нажнічкі.

8. З вочак будуць гузічкі,
З вочак будуць,
Лігіцігі-лігірулі, вой ды з мазурамі,
Гузічкі.

9. З зубоў будуць пацеркі,
З зубоў будуць,
Лігіцігі-лігірулі, вой ды з мазурамі,
Пацеркі.

10. З рэбраў будуць драбіны.
З рэбраў будуць,
Лігіцігі-лігірулі, вой ды з мазурамі,
Драбіны.

11. З кішак будуць кілбасы,
З кішак будуць,
Лігіцігі-лігірулі, вой ды з мазурамі,
Кілбасы.

12. З галёнак будуць трубачкі,
З галёнак будуць,
Лігіцігі-лігірулі, вой ды з мазурамі,
Трубачкі.

13. З капытоў будуць кубачкі,
З капытоў будуць,
Лігіцігі-лігірулі, вой ды з мазурамі,
Кубачкі.

Спеўны сход