Народны альбом
Матка Боска Вострабрамска
Халодным жнівеньскім днём
Я кратаю струны халоднай гітары.
Скажы, чаму гэты дзень
Пафарбаваны на колер хмар?
Халодным жнівеньскім днём
Ільлецца дождж на мёртвую пожню.
Даруй, але я хачу быць
Сёньня слабой і бездапаможнай.
Халодным жнівеньскім днём
Адчыняю сэрца браму.
Матка Боска Вастрабрамска,
Зьлітуйся над намі.
Халодным жнівеньскім днём
Ты так далёка, што і ня ўбачыць.
Ну як тут мне не сумаваць?
Ну а як тут мне не заплакаць?
Халодным жнівеньскім днём
Адчыняю сэрца браму.
Матка Боска Вастрабрамска,
Зьлітуйся над намі.
Халодным жнівеньскім днём
Дай крыху цяпла і сонца.
Скажы, чаму гэты дзень
Такі халодны, такі бясконцы?
Халодным жнівеньскім днём
Адчыняю сэрца браму.
Матка Боска Вастрабрамска,
Зьлітуйся над намі.