Народны альбом

Майская песьня

Раз-два-тры, раз-два-тры,
Ein-zwei-drei!
Кінь у сьмецьце свой смутак-адчай,
Калі хочаш сьпяваць, то сьпявай.
Пачакай, і вандроўнік Май
Прыйдзе ў наш занядбаны край.

Раз-два-тры, раз-два-тры,
Ein-zwei-drei!
Па дарозе птушыных зграй,
Цераз цемру і празь небакрай,
Там дзе пушча і там, дзе гай,
Ён iдзе, ратаўнiк і ратай.
Zwei-drei!

Ла-ла-ла-ла-іу, ла-ла-ла-ла-іу, ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла… – 4р.

Раз-два-тры, раз-два-тры,
Ein-zwei-drei!
Не сядзі, а хадзі сустракай,
У голас песьні сьпявай альбо грай,
У зялёнае шкло налівай
Выкшталцоны празрысты “Такай”.
Ха-ха!

Zwei-drei!

Раз-два-тры, раз-два-тры,
Ein-zwei-drei!
А як можаш лятаць, то лятай,
Толькі іншым не замінай,
Зрэшты, ведай і памятай,
Што высока над намі ёсьць Рай.
Ха-ха!

Ла-ла-ла-ла-іу, ла-ла-ла-ла-іу, ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла… – 4р.

Раз-два-тры, раз-два-тры,
Ein-zwei-drei!
Адгуляе і пойдзе Май,
Не сказаўшы нікому “бывай”,
Хай ідзе, ты яго не трымай,
Веры дай і ўсё будзе “най” –
Найпрыгажэйшым,
Найвесялейшым,
Найразумнейшым,
Найлепшым у сьвеце.
Най-най. Най-най-най.
Най-най-най. Най-най-най-най.

Раз-два-тры, раз-два-тры,
Ein-zwei-drei! – 4р.

Раз-два-тры, раз-два-тры,
Ein-zwei-drei!
Хо-хо! – 4р.

Раз-два-тры, раз-два-тры,
Ein-zwei-drei!
Ха-ха!
Хо-хо!

Спеўны сход