Народны альбом

Крэўская полька

Гэй, музыкі, грайце польку,
Грайце да самога золку.
Я хлапчына зухаваты,
Не пайду я спаць дахаты.

Гэй, музыкі, польку грайце,
Дайце чаду, жару дайце.
Гэй, музыкі, дайце жару,
Я шукаю сабе пару.

У цябе на носе болька,
У мяне на лбе гузак.
Я з табою танчу польку,
Ты са мною кракавяк.

Вяк-вяк-вяк,
Вякае гітара.
Чым жа ж, чым
Мы ня добра пара?

Пара добра, трыё лепей.
Тут ня Жлобін і ня Лепель,
Тут культурнае мястэчка.
Твае вусны, як парэчка.

Полька справа, полька зьлева,
Ты з Варшавы, а я з Крэва.
Я зь мястэчка, ты з Варшавы,
Вось жа ж во, такія справы!

Карацей, паўсюдна полькі
Паміж імі беларус.
Чым ня швэдзкі трохвугольнік?
Чым ня тройсьцьвяны саюз?
Ля-ля-ля, ля-ля-ля-ля-ля!
Чым ня швэдзкі трохвугольнік?
Чым ня тройсьцьвяны саюз?

Спеўны сход